
Фота ТАСС
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапёры РФ поўнасцю размініравалі порт у Марыупалі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.
Паводле даных ведамства, з гэтай мэтай спецыялісты агледзелі больш за 130 збудаванняў. Больш за 12 тыс. адзінак узбраення і выбухованебяспечных прадметаў былі знойдзены і абясшкоджаны.
Не засталася без увагі і акваторыя: вывучана звыш 1,5 млн кв.м. Таксама сапёры агледзелі прычалы і судны. Каналы вызвалены ад перашкод для навігацыі.-0-