ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 ліпеня 2020, 19:36

Расійская вакцына ад COVID-19 сфарміравала імунітэт у добраахвотнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі аналізаў добраахвотнікаў, якія тэсціруюць расійскую вакцыну ад каранавіруса, сведчаць аб фарміраванні ў іх імунітэту. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.

У адпаведнасці з пратаколам даследаванняў у добраахвотнікаў рэгулярна бяруцца аналізы на гумаральны і клетачны імунітэт. Даныя, атрыманыя спецыялістамі Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі, сведчаць аб фарміраванні ў добраахвотнікаў першай і другой груп імуннага адказу на ўвядзенне вакцыны ад каранавіруса", - сказалі ў Мінабароны.

У міністэрстве адзначылі, што ўрачы Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя імя Бурдэнкі вядуць бесперапынны маніторынг стану здароўя ўсіх добраахвотнікаў: праводзяць рэгулярныя агляды, мераюць сісталічны і дыясталічны артэрыяльны ціск, частату пульсу, тэмпературу цела, ацэньваюць стан слізістых абалонак і скурнага покрыва.

"Цяпер усе паказчыкі ў норме. Агульны, псіхалагічны і маральны стан добраахвотнікаў добры", - паведамілі ў ваенным ведамстве.

У Мінабароны дадалі, што клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса выйшлі на завяршальную стадыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі