Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2022, 10:09

Расійская дэлегацыя прыбыла на перагаворы з Украінай у Стамбул

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская дэлегацыя прыбыла на перагаворы з Украінай у палац Далмабахчэ ў Стамбуле, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася, што на гэтыя перагаворы прыбыў ужо ўкраінскі бок.

Перагаворы паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле пачнуцца сёння ў 10.30 па маскоўскім часе. Яны пройдуць у закрытым для прэсы рэжыме ў офісе прэзідэнта Турцыі Далмабахчэ.

Першы раўнд перагавораў адбыўся 28 лютага ў Гомельскай вобласці Беларусі, тады сустрэча прадоўжылася пяць гадзін. Пазней прайшлі яшчэ два вочныя раўнды, а таксама сустрэчы ў анлайн-фармаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі