Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 снежня 2020, 13:52

Расійска-беларускія вучэнні "Захад-2021" пройдуць у верасні - Шайгу

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійска-беларускія стратэгічныя вучэнні "Захад-2021", накіраваныя на ўмацаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, пройдуць у верасні. Аб гэтым паведаміў міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе, паведамляе ТАСС.

"Важнейшым мерапрыемствам па адпрацоўцы практычных дзеянняў войскаў стане запланаванае на верасень расійска-беларускае стратэгічнае вучэнне "Захад-2021", накіраванае на далейшае ўмацаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы", - сказаў Сяргей Шайгу.

Ён адзначыў, што ў наступным годзе прадоўжыцца падрыхтоўка да Армейскіх міжнародных гульняў. "У тым ліку да двух новых конкурсаў - "Тактычны стралок" па армейскай тактычнай стральбе і "Мерыдыян" для ваенных тапографаў", - расказаў міністр. Акрамя таго, у рамках Усеармейскіх спаборніцтваў пройдзе конкурс па разгортванні палявога шпіталя.

Сяргей Шайгу падкрэсліў, што строгае выкананне планаў падрыхтоўкі вучэбнага года дасць магчымасць падтрымліваць высокі ўзровень баяздольнасці войскаў і адэкватна рэагаваць на магчымыя абвастрэнні ваенна-палітычнай абстаноўкі. "Падкрэслю, што, каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, усе мерапрыемствы пройдуць з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных мер", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі