
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
3 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія з 14 чэрвеня адмяняе ўсе ўведзеныя раней з-за COVID-19 эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд для замежных грамадзян, якія прыбываюць у краіну паветраным і марскім транспартам. Такое рашэнне прынята ў аператыўным штабе па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе БЕЛТА.
"Па выніках праведзенага абмеркавання членамі аператыўнага штаба прынята рашэнне аб зняцці з 14 чэрвеня 2022 года эпідэміялагічных абмежаванняў на ўезд у Расію замежных грамадзян, якія прыбываюць авіятранспартам, а таксама праз марскія пункты пропуску",- гаворыцца ў паведамленні штаба.-0-