Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2020, 11:32

Расія заняла трэцяе месца ў свеце па колькасці заражаных COVID-19

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія абышла Вялікабрытанію і Італію і заняла трэцяе месца ў свеце па колькасці пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам. Аб гэтым сведчаць падлікі ТАСС на аснове афіцыйных заяў улад у краінах, дзе адзначаны выпадкі інфіцыравання.

Паводле апошніх даных, колькасць заражаных у Расіі вырасла за апошнія суткі на 11656 і дасягнула 221344. У Вялікабрытаніі ўлады паведамлялі аб 219183 інфіцыраваных, у Італіі - аб 219070. Пры гэтым Вялікабрытанія і Італія яшчэ не публікавалі звесткі па стане на 11 мая.

У РФ выздаравеў на гэты момант 39801 чалавек, 2009 памерлі, паведамілі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі. У Маскве за суткі колькасць заражаных COVID-19 узрасла на 6169 - да 115909 чалавек.

Адзначаецца, што 5417 (46,5 працэнта) новых выпадкаў у РФ з'яўляюцца бессімптомнымі.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце вырасла да 4,1 млн, больш за 282 тыс. чалавек з моманту ўспышкі памерлі, 1,4 млн выздаравелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі