
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выпадку, калі Фінляндыя ўступіць у НАТА і альянс размесціць на яе тэрыторыі сваё ўзбраенне, Расія ўзмоцніць свае войскі на агульнай граніцы. Аб гэтым заявіў старшыня камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Віктар Бондараў, паведамляе РІА Навіны.
Віктар Бондараў адзначыў, што Фінляндыя знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Расіі. Таму ў выпадку размяшчэння ўдарных узбраенняў НАТА на яе тэрыторыі Расія ўмацуе свае рубяжы, узмацніўшы групоўку войскаў на агульнай граніцы. Ён таксама заявіў, што бяспецы Расіі нічога не пагражае.
15 мая ўрад Фінляндыі афіцыйна аб'явіў аб рашэнні ўступіць у НАТА. Такое ж рашэнне прыняла суседняя Швецыя. Намер гэтых краін уступіць у альянс звязаны з ваенным канфліктам ва Украіне.-0-