Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Расія ўзмоцніць меры бяспекі для сваіх ваенных у Сірыі пасля крушэння Іл-20 - Пуцін

У свеце 18.09.2018 | 19:05
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адказ Расіі на крушэнне Іл-20 будзе накіраваны на дадатковае забеспячэнне бяспекi ваеннаслужачых РФ у Сірыі, гэтыя меры будуць відаць усім, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

"Што датычыцца дзеянняў у адказ, то яны будуць накіраваны перш за ўсё на забеспячэнне дадатковай бяспекі нашых ваеннаслужачых, нашых аб'ектаў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы", - заявіў прэзідэнт РФ.

Крушэнне Іл-20 над Міжземным морам Уладзімір Пуцін назваў ланцугом трагічных абставін. "Што датычыцца параўнання з вядомымі падзеямі (з атакай на расійскі самалёт), калі быў турэцкім знішчальнікам збіты наш самалёт, то гэта ўсё ж такі іншая сітуацыя. Тут хутчэй гэта падобна на ланцуг трагічных выпадковых абставін", - заявіў расійскі лідар.

Ён асабліва падкрэсліў, што ў выпадку з інцыдэнтам над Міжземным морам ізраільскі самалёт не збіваў расійскі Іл-20. "Але, безумоўна, мы павінны ў гэтым яшчэ сур'ёзна разабрацца, а наша стаўленне да гэтай трагедыі выкладзена ў заяве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, якая са мной поўнасцю ўзгоднена", - адзначыў прэзідэнт РФ.

Расійскі ваенны самалёт Іл-20 быў збіты сістэмай ППА Сірыі ўвечары 17 верасня над Міжземным морам, у выніку загінулі 15 расійскіх ваеннаслужачых. Паводле даных Мінабароны РФ, Іл-20 знік з радараў кіравання авіяцыяй у ходзе атакі чатырох ізраільскіх самалётаў F-16 па сірыйскіх аб'ектах у правінцыі Латакія. У міністэрстве адзначылі, што ізраільскія лётчыкі, прыкрываючыся Іл-20, падставілі яго пад агонь комплексу С-200.

Паводле слоў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, ізраільскія самалёты F-16 наносілі ўдары па Сірыі пад прыкрыццём расійскага Іл-20, мяркуючы, што сірыйскія сілы ППА не будуць дзейнічаць у гэтым напрамку. Ён адзначыў, што знішчальнікі ВПС Ізраіля нанеслі ўдары без папярэджання.

Ізраіль ужо выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю экіпажа расійскага самалёта Іл-20. У распаўсюджаным камюніке прэс-службы Арміі абароны Ізраіля таксама гаворыцца, што ізраільскія знішчальнікі вярнуліся на тэрыторыю яўрэйскай дзяржавы да таго моманту, калі сірыйскія сістэмы ППА запусцілі ракеты, якія збілі расійскі самалёт Іл-20. Адказнасць за інцыдэнт Ізраіль ускладае на Сірыю, Іран і рух "Хезбалах".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.