Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2020, 12:27

Расія стала другой у свеце па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія абышла Іспанію і заняла другое месца ў свеце па колькасці афіцыйна пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу. Гэта вынікае з падлікаў ТАСС.

Колькасць інфіцыраваных у РФ, паводле апошняй інфармацыі аператыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам, вырасла за апошнія суткі на 10899 і дасягнула 232243. У Іспаніі колькасць хворых складае 227436. Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў COVID-19 у ЗША - звыш 1,38 млн.

У Расіі выздаравелі на гэты момант 43512 пацыентаў, 2116 чалавек памерлі. Новыя 5392 выпадкі заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Маскве, усяго ў расійскай сталіцы 121301 інфіцыраваных.

Адзначаецца, што ў 4704 новых пацыентаў (43,1 працэнта) не было сімптомаў.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце ўзрасла да 4,17 млн, з моманту ўспышкі памерлі 285 тыс. чалавек, выздаравелі 1,45 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі