ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2022, 09:22

Расія прымяніла ва Украіне чатыры аб'яднананыя ў адзіную сетку знішчальнікі Су-57

Знішчальнік Су-57. Фота ТАСС
Знішчальнік Су-57. Фота ТАСС

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія прымяніла чатыры аб'яднаныя ў адзіную сетку знішчальнікі Су-57 у час спецаперацыі ва Украіне. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны.

Расія правяла аперацыю па выяўленні і паражэнні сістэм ППА Украіны з задзейнічаннем звяна з чатырох найноўшых шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-57. Самалёты былі аб'яднаны ў інфармацыйную сетку за кошт аўтаматычных сістэм сувязі, перадачы даных, навігацыі і апазнавання ў рэальным часе. Аб'яднанне бартоў у адзінай інфармацыйнай прасторы павышае эфектыўнасць выяўлення і паражэння цэлей. У час прымянення ўдалося пацвердзіць нізкую радыёлакацыйную бачнасць Су-57.

Су-57 - расійскі шматфункцыянальны знішчальнік пятага пакалення, распрацаваны кампаніяй "Сухой". Машына прызначана для знішчэння ўсіх відаў паветраных, наземных і надводных цэлей. Мае звышгукавую крэйсерскую скорасць палёту, унутрыфюзеляжнае ўзбраенне, радыёпаглынальнае пакрыццё, а таксама найноўшы комплекс бартавога абсталявання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі