
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія падвоіла скідку на газ для Украіны, паведамляюць інфармагенцтвы.
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб памеры пошліны пры пастаўках газу ва Украіну на першы квартал 2016 года. У выніку скідка на газ для Украіны вырасла амаль у 2 разы.
Кантрактная цана на першы квартал складае $230 за тыс. кубаметраў. Памер скідкі да кантрактнай цаны роўны велічыні экспартнай пошліны і складзе $51,2 за тыс. кубаметраў. У выніку прапанаваная цана для Украіны на першы квартал 2016 года - амаль $178,7 за тыс. кубаметраў.
У канцы лістапада 2015 года "Газпрам" спыніў пастаўкі газу ва Украіну пасля таго, як Кіеў перастаў плаціць за расійскае паліва. У сваю чаргу міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дзямчышын заявіў, што Украіна будзе закупляць газ у Расіі ў першым квартале 2016 года толькі пры зніжэнні цаны да ўзроўню менш як $200 за 1 тыс. куб.м.-0-