ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2022, 18:57

Расія накіравала краінам АДКБ звесткі аб рабоце біялабараторый ЗША ва Украіне

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія прадаставіла іншым краінам - удзельніцам АДКБ пацверджаныя факты аб ваенна-біялагічнай дзейнасці ЗША на тэрыторыі Украіны. Аб гэтым заявіў старшыня Парламенцкай асамблеі АДКБ, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, паведамляюць РІА Навіны.

Вячаслаў Валодзін адзначыў, што амерыканскія біялабараторыі "не мелі дастатковага ўзроўню абароненасці для работы з небяспечнымі патагенамі". Паводле яго слоў, гэта магло прывесці да пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва іншых краін. У сувязі з гэтым Валодзін падкрэсліў, што амерыканскія ваенна-біялагічныя праграмы павінны падлягаць міжнароднаму расследаванню.

Ён таксама звярнуў увагу на важнасць каардынацыі работы на аснове міжурадавых пагадненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі