Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 ліпеня 2020, 12:38

Расія можа аднавіць авіязносіны з краінамі СНД у жніўні

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяцыйныя зносіны Расіі з краінамі СНД могуць быць адноўлены ў жніўні, паведаміў прэзідэнт Расійскага саюза туріндустрыі (РСТ) Андрэй Ігнацьеў, паведамляе ТАСС.

"Магчыма, недзе ў жніўні пачнуцца міжнародныя палёты. Хутчэй за ўсё, гэта будуць краіны СНД", - сказаў Андрэй Ігнацьеў.

Расія з 27 сакавіка поўнасцю закрыла міжнародныя авіязносіны. Паводле слоў Андрэя Ігнацьева, страты турыстычнай галіны з-за пандэміі склалі каля 1,5 трлн расійскіх рублёў і на яе аднаўленне можа спатрэбіцца не менш як паўтара года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі