
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія, Кітай і ПАР праводзяць ваенна-марскія вучэнні Exercise MOSI ў Індыйскім акіяне, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на мінабароны Паўднёваафрыканскай Рэспублікі.
Гэта другія сумесныя ваенна-марскія вучэнні ВМФ Расіі, ВМС НВАК і ВМС ПАР (першыя праводзіліся ў лістападзе 2019 года). Яны стартавалі ў паўднёвай частцы акваторыі Індыйскага акіяна паблізу афрыканскага ўзбярэжжа і прадоўжацца па 27 лютага.
Ад Расіі ў вучэннях прымае ўдзел атрад караблёў Паўночнага флоту ў складзе сярэдняга танкера "Кама" і фрэгата "Адмірал Гаршкоў", які знаходзіцца ў першым далёкім паходзе з гіпергукавым ракетным комплексам "Цыркон" на борце.-0-