Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 чэрвеня 2021, 09:00

Расія і ЗША запусцяць комплексны дыялог па стратэгічнай стабільнасці

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і ЗША ў бліжэйшы час запусцяць комплексны, прадметны і энергічны дыялог па стратэгічнай стабільнасці. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джозефа Байдэна, паведамляе ТАСС.

"Расія і ЗША ў бліжэйшы час запусцяць комплексны двухбаковы дыялог па стратэгічнай стабільнасці, які будзе прадметным і энергічным. Праз такі дыялог мы імкнёмся закласці аснову будучага кантролю над узбраеннямі і мер па зніжэнні рызык", - гаворыцца ў тэксце заявы.

У Жэневе 16 чэрвеня прайшоў саміт Расія - ЗША. Перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін прадаўжаліся некалькі гадзін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі