Фота з архіва ТАСС
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і ЗША дамовіліся аб сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, паведамляе ТАСС.
Ушакоў удакладніў, што як арыенцір для сустрэчы прэзідэнтаў быў абазначаны наступны тыдзень. "Варыянт правядзення сустрэчы на працягу наступнага тыдня разглядаўся, і мы да гэтага варыянта ставімся цалкам станоўча", - сказаў ён. Паводле яго слоў, бакі пачынаюць ужо падрыхтоўку сустрэчы, аднак пакуль складана сказаць, колькі часу на гэта спатрэбіцца.
Прадстаўнік Крамля паведаміў, што месца правядзення сустрэчы ўжо ўзгоднена, пра яго праінфармуе пазней.
Гаворачы аб магчымасці правядзення трохбаковай сустрэчы з удзелам Уладзіміра Зяленскага, якая згадвалася амерыканскім прадстаўніком у час сустрэчы ў Крамлі, Ушакоў адзначыў, што "расійскі бок гэты варыянт пакінуў зусім, цалкам без каментарыя". "Мы прапануем перш за ўсё засяродзіць увагу на падрыхтоўцы двухбаковай сустрэчы з Трампам і лічым галоўным, каб гэта сустрэча была паспяховай і рэзультатыўнай", - указаў ён.
Ушакоў таксама падвёў вынік сустрэчы Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам 6 жніўня, заявіўшы, што яна прайшла канструктыўна. У прыватнасці, абмяркоўвалася далейшая сумесная работа па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.
Раней Трамп заявіў, што ёсць добрыя перспектывы завяршэння канфлікту і правядзення сустрэчы з Пуціным. Як пісала газета The New York Times, Трамп хацеў бы ўжо на наступным тыдні правесці асабістую сустрэчу з Пуціным, а ў хуткім часе пасля гэтага - трохбаковую сустрэчу з удзелам Уладзіміра Зяленскага.-0-