Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 мая 2024, 15:10

Расія і Украіна ўпершыню за доўгі час абмянялася ваеннапалоннымі

Фота з архіва
Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Украіна ўпершыню за доўгі час абмяняліся палоннымі ваеннаслужачымі па формуле 75 на 75. Аб гэтым паведаміла Мінабароны Расіі ў сваім Telegram-канале.

"У выніку перагаворнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернуты 75 расійскіх ваеннаслужачых, якім у палоне пагражала смяротная небяспека. Узамен перададзены 75 ваеннапалонных УСУ", - гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што расійскія ваенныя будуць дастаўлены ў медыцынскія ўстановы Мінабароны Расіі ў Маскве для праходжання лячэння і рэабілітацыі. Ім таксама аказваецца неабходная медыцынская і псіхалагічная дапамога.

У Мінабароны Расіі ўдакладнілі, што пры вяртанні расійскіх ваенных з палону пасрэдніцкі ўдзел гуманітарнага характару аказалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Паводле інфармацыі ўкраінскага выдання "Страна", Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў выніку абмену палоннымі дадому вярнуліся 75 украінскіх ваенных. Сярод вызваленых байцы УСУ, Нацгвардыі, пагранічнікі і чатыры цывільныя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі