
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і МАГАТЭ ў Калінінградзе правялі кансультацыі па сітуацыі на Запарожскай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце камунікацый дзяржкарпарацыі "Расатам".
З генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі сустрэліся генеральны дырэктар "Расатама" Аляксей Ліхачоў, кіраўнік Растэхнагляду Аляксандр Трамбіцкі, прадстаўнікі Узброеных Сіл РФ, Расгвардыі, МЗС Расіі. Бакі разгледзелі пытанні забеспячэння ядзернай і фізічнай ядзернай бяспекі на Запарожскай АЭС. Абмяркоўвалася ў тым ліку нядаўняя паездка Рафаэля Гросі на станцыю.
Кіраўнік "Расатама" паведаміў гендырэктару МАГАТЭ аб дзеяннях расійскага боку для бяспечнай эксплуатацыі Запарожскай АЭС. Бакі таксама разгледзелі, як ідуць справы з рэалізацыяй ініцыятывы Рафаэля Гросі па забеспячэнні бяспекі атамнай станцыі.
Запарожская атамная электрастанцыя з'яўляецца буйнейшай АЭС на еўрапейскім кантыненце.-0-