22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расавіяцыя прадоўжыла часовае абмежаванне палётаў у 11 аэрапортах у паўднёвай і цэнтральнай частцы Расійскай Фэдэрацыі да 30 ліпеня 2022 года. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.
Абмежаванне закранула аэрапорты гарадоў Анапы, Белгарада, Бранска, Варонежа, Геленджыка, Краснадара, Курска, Ліпецка, Растова-на-Доне, Сімферопаля і Элісты.
Пасажырам прапануюцца альтэрнатыўныя маршруты праз аэрапорты Масквы і Сочы.-0-