Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 ліпеня 2022, 11:32

Раніл Вікрамасінгхе выбраны новым прэзідэнтам Шры-Ланкі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым прэзідэнтам Шры-Ланкі выбраны дзеючы прэм'ер-міністр Раніл Вікрамасінгхе, які часова выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы, паведамляе газета "Известия".

Паведамляецца, што ён стане восьмым прэзідэнтам Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка па выніках парламенцкага галасавання.

15 ліпеня член парламента Шры-Ланкі Махінда Япа Абеівардэна заявіў, што прэзідэнт краіны Гатабая Раджапакса афіцыйна пакінуў сваю пасаду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі