
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Эстоніі кошт дроў за год вырас у два разы, піша газета Maaleht.
Як адзначае выданне, калі мінулай восенню кубаметр колатых альховых дроў можна было купіць за 40 еўра, то цяпер за такі ж аб'ём давядзецца заплаціць не менш як 85 еўра. Да такога рэзкага скачку цэн прывяло не толькі падаражанне трактарнага паліва і гаручага для бензапіл, але і вялікія рахункі за электраэнергію, якія прымусілі людзей вярнуцца да ацяплення дамоў пры дапамозе печаў.
"У бягучым годзе цікавасць да куплі дроў значна вырасла", - падкрэсліў Улвар Каубі, кіраўнік аддзела маркетынгу драўніны RMK. - Для атрымання цяпла ў доме людзі стараюцца спажываць менш электраэнергіі, а часцей выкарыстоўваць дровы".
Праблема ў тым, што патокі драўніны з усходу на захад скарачаюцца, і кампаніі шукаюць альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны, адзначае выданне. "Вытворцы цяпла і электраэнергіі таксама пачалі запасацца дровамі, каб станцыі не спыняліся. Усё гэта выклікала стрэс на рынку і справакавала рост цэн", - сказаў Каубі.
Як паведамляе эстонскае грамадскае вяшчанне Rus.Err, на рынку паліўных гранул таксама адбыліся змяненні: паколькі закупачная цана на драўніну істотна вырасла, то за год на трэць павялічыўся і кошт гатовай прадукцыі.-0-