ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 мая 2023, 16:04

Рабкоў: выхад Расіі з ДЗУСЕ зойме каля паўгода

Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэс выхаду Расійскай Федэрацыі з Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) зойме каля шасці месяцаў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, пасля таго як дэнансацыя дагавора будзе завершана, РФ павінна будзе паведаміць удзельнікам ДЗУСЕ аб выхадзе з пагаднення. Акрамя таго, неабходна будзе правесці канферэнцыю дзяржаў - удзельніц ДЗУСЕ для абмеркавання пытанняў, звязаных з выхадам Расійскай Федэрацыі з пагаднення.

Рабкоў адзначыў, што расійскі бок мае намер у час гэтай канферэнцыі давесці да сусветнай супольнасці, што менавіта рашэнне РФ дэнансаваць дагавор звязана з разбуральнымі дзеяннямі, якія ўчыняюцца заходнімі краінамі.

Сёння Дзяржаўная дума РФ адобрыла закон аб дэнансацыі ДЗУСЕ. Раней законапраект быў унесены ў Дзярждуму расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі