Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 лістапада 2021, 15:18

Рабкоў: на фоне правакацый ЗША і іх саюзнікаў у Чорным моры ўзрастаюць рызыкі сутыкненняў

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі бок занепакоены чарадой правакацый ЗША і іх саюзнікаў у Чорным моры, якія з'яўляюцца спробай выпрабаваць на трываласць Маскву, і канстатуе ўзрастаючыя рызыкі сутыкненняў у рэгіёне. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў, паведамляе ТАСС.

Намеснік міністра падкрэсліў, што ў Маскве, сапраўды, занепакоены тым, што адбываецца ў Чарнаморскім рэгіёне. "Гэта бесперапынная чарада правакацый, якія ажыццяўляюць Злучаныя Штаты, іх саюзнікі па НАТА і некаторыя кліенты гэтых дзяржаў у рэгіёне, - адзначыў ён. - Гэта гульня з агнём, гэта чарговая спроба выпрабаваць нас на трываласць".

"Наша абарона надзейная. Мы бачым наскрозь гэтыя задумы. Мы гатовы даць ім адпор, але, на жаль, нам даводзіцца канстатаваць, што калегі з таго боку грэбуюць відавочнымі рэчамі, логікай таго, што рызыкі сутыкненняў узрастаюць", - сказаў Сяргей Рабкоў.

Дыпламат нагадаў, што мерапрыемствы вучэбна-трэніровачнага характару расійскі бок праводзіць на ўласнай тэрыторыі. "А што ў Чорным моры робяць амерыканскія караблі за тысячы міль ад пунктаў свайго базіравання? Ніякія тлумачэнні, што ўсё гэта дзеля свабоды суднаходства, не працуюць", - падкрэсліў Сяргей Рабкоў.

Раней Мінабароны Расіі інфармавала, што караблі ВМС ЗША прыбылі для ўдзелу ў праводзімых аб'яднаным камандаваннем Узброеных сіл ЗША ў Еўропе шматнацыянальных вучэннях у Чарнаморскім рэгіёне. Паводле даных ведамства, там знаходзяцца эсмінец з кіруемай ракетнай зброяй Porter, танкер John Lenthall і штабны карабель Mount Whitney ВМС ЗША.

У Мінабароны падкрэслілі, што размова ідзе аб пазапланавых дзеяннях сіл ЗША. У ведамстве адзначылі, што Вашынгтон фарміруе шматнацыянальную групоўку ўзброеных сіл побач з расійскай граніцай. Паводле ацэнкі Мінабароны РФ, такія дзеянні становяцца дэстабілізуючым фактарам у рэгіёне, адной з іх мэт з'яўляецца ваеннае асваенне тэрыторыі Украіны. Расійскія ўзброеныя сілы вядуць бесперапыннае назіранне і сочаць за абстаноўкай, запэўнілі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі