ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2020, 15:22

Пуцін: значэнне кровапралітнай бітвы пада Ржэвам у перамозе савецкага народа над нацызмам вялікае

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

30 чэрвеня, Ржэў /Кар. БЕЛТА/. Значэнне кровапралітнай бітвы пада Ржэвам у перамозе савецкага народа над нацызмам вялікае. Аб гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на адкрыцці Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Немагчыма без болю думаць пра тыя страты, якія панесла тут Чырвоная Армія. Загінулі, былі паранены, прапалі без вестак больш за 1 млн 300 тыс. чалавек. Страшэнная, проста неверагодная лічба. Значэнне гэтай зацяжной кровапралітнай бітвы ў перамозе савецкага народа над нацызмам вялікае. Яна канчаткова паказала ворагу: спрабаваць зноў разгарнуць наступленне на Маскву немагчыма, як немагчыма зламаць, пакарыць людзей, якія сталі на абарону сваёй Радзімы", - падкрэсліў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што яшчэ не так даўно ў афіцыйнай гісторыі пра баі пада Ржэвам не прынята было шмат гаварыць. Мала, скупа расказвалі пра тыя падзеі і самі ўдзельнікі, вельмі складана было ўспамінаць страшную так званую ржэўскую мясарубку. "Жорсткія, цяжкія, адчайныя бітвы ішлі ў гэтых месцах доўгія месяцы. Барацьба вялася за кожны гай, пагорак, за кожны метр зямлі", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў прэзідэнта Расіі, неймаверная лютасць барацьбы вымотвала ворага, разбурала і падточвала гіганцкую ваенную машыну Трэцяга рэйха. "Баі пада Ржэвам крок за крокам, дзень за днём набліжалі трыумфальны канец Сталінградскай бітвы, доўгачаканы прарыў блакады Ленінграда, вызвалення Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі. Той самы канчатковы рашучы пералом у ходзе ўсёй Другой сусветнай вайны. Мы заўсёды будзем памятаць, якую высокую цану заплаціў савецкі народ за перамогу, які ўдар прыняла на сябе і адбіла Чырвоная Армія, дзе ў адзіным страі змагаліся прадстаўнікі ўсіх рэспублік, усіх нацыянальнасцей Савецкага Саюза", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён дадаў, што гэты подзвіг ніколі не павінен быць забыты і тым больш замазаны хлуснёй і фальсіфікацыяй. "Мы такога не дапусцім", - запэўніў кіраўнік расійскай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі