Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Пуцін заклікаў захаваць дух эканамічнай свабоды без санкцый і палітычнай прадузятасці

У свеце 12.09.2018 | 10:59
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму (УЭФ) выступіў супраць пратэкцыянізму, санкцый і палітычнай прадузятасці ў сусветным гандлі, паведамляе ТАСС.

"Свет, глабальная эканоміка сёння ўсё часцей сутыкаюцца з новымі формамі пратэкцыянізму, з рознымі бар'ерамі, якія рэзка абвастрыліся апошнім часам і растуць празмерна. Базавыя прынцыпы гандлю, канкурэнцыі, эканамічная ўзаемавыгаднасць дэвальвуюцца і, на жаль, разбураюцца, становяцца заложнікамі ідэалагічных падыходаў, імгненных палітычных раскладаў", - заявіў расійскі лідар.

"Бачым у гэтым сур'ёзны выклік для ўсёй глабальнай эканомікі, асабліва для дынамічнага развіцця Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (АЦР), для яго лідарства", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. Ён перакананы: "Каб рэгіён мог і далей дабівацца высокіх тэмпаў росту, заставацца ключавым удзельнікам сусветнай эканомікі і гандлю, ён павінен захаваць дух эканамічнай свабоды, быць прасторай дзелавой ініцыятывы, без санкцый, забарон, палітычнай прадузятасці".

Прэзідэнт Расіі адзначыў: "Запрашаючы замежных партнёраў да сумесных праектаў на Далёкім Усходзе, РФ дзейнічае на аснове прагматызму, рацыянальнага сэнсу, узаемнай выгады, хоча, каб расла сумленная канкурэнцыя інвестараў за магчымасць рэалізаваць свае праекты на Далёкім Усходзе Расіі, каб перамагалі лепшыя дзелавыя прапановы, якія прынясуць высокі прыбытак, што з'яўляецца галоўнай мэтай любога бізнесу".

IV Усходні эканамічны форум праходзіць на востраве Рускі 11-13 верасня. Тэма сустрэчы - "Далёкі Усход: пашыраючы межы магчымасцей". Як чакаецца, УЭФ у гэтым годзе стане самым маштабным з моманту правядзення, прыняўшы звыш 5 тыс. гасцей з больш як 60 дзяржаў. 12 верасня адкрылася цэнтральная падзея форуму - пленарнае пасяджэнне з удзелам лідараў Расіі, Кітая, Японіі, Рэспублікі Карэя і Манголіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.