Скрыншот відэа smotrim.ru
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў, што прапанаваў "магчымы выхад з сітуацыі" вакол Ірана і Ізраіля, але рашэнне за Тэгеранам і Тэль-Авівам. Аб гэтым прэзідэнт РФ паведаміў у час сустрэчы з кіраўнікамі сусветных інфармагенцтваў, паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, Ірану і Ізраілю трэба дамовіцца так, каб захаваць інтарэсы абедзвюх дзяржаў. Пагадненне павінна ўлічваць права Ірана на мірны атам, і не толькі ў энергетыцы, і права Ізраіля на безумоўную бяспеку.
Ён таксама заявіў, што Масква гатова забяспечыць інтарэсы Ірана ў галіне мірнага атама, зняўшы пры гэтым заклапочанасці Ізраіля ў адносінах да бяспекі.
"Я цяпер не буду ўдавацца ў дэталі. Іх шмат. І ўсе гэтыя дэталі намі абмяркоўваліся як з ізраільскім бокам, так і з амерыканскім. Так мы пэўныя сігналы падалі і іранскім нашым сябрам. І ў цэлым можна забяспечыць інтарэсы Ірана ў галіне мірнай атамнай энергетыкі. І ў той жа час выйсці на зняцце заклапочанасцей з боку Ізраіля ў адносінах да сваёй бяспекі", - сказаў Пуцін.-0-