Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2022, 19:54

Пуцін заявіў аб нязменнай падтрымцы намаганняў улад Венесуэлы па ўмацаванні суверэнітэту

20 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб нязменнай падтрымцы намаганняў улад Венесуэлы па ўмацаванні суверэнітэту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Крамля па выніках праведзенай сёння тэлефоннай размовы кіраўніка расійскай дзяржавы з Прэзідэнтам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласам Мадура.

"Уладзімір Пуцін выказаў нязменную падтрымку намаганням венесуэльскіх улад па ўмацаванні суверэнітэту і забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", - сказалі ў прэс-службе.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні расійска-венесуэльскага ўзаемадзеяння, ход рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і іншых сферах. "Падкрэслена важнасць прадаўжэння супрацоўніцтва ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, уключаючы пастаўкі ў Венесуэлу расійскіх вакцын", - праінфармавалі ў Крамлі.

Кіраўнікі Расіі і Венесуэлы пацвердзілі настрой на далейшую цесную каардынацыю ў міжнародных справах у адпаведнасці з прынцыпамі стратэгічнага партнёрства, на якіх выбудоўваюцца адносіны дзвюх дзяржаў. "Дамоўлена актывізаваць расійска-венесуэльскія кантакты на розных узроўнях", - дадалі ў Крамлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі