Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2020, 18:19

Пуцін заявіў аб неабходнасці стварэння ўмоў для вяртання прадпрыемстваў Расіі да нармальнай работы

8 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасці стварэння ўмоў для вяртання прадпрыемстваў Расіі да нармальнай работы, але зрабіць гэта трэба акуратна. Аб гэтым ён сказаў сёння на нарадзе з міністрамі і кіраўнікамі рэгіёнаў па сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, частка якой трансліравалася ў прамым тэлеэфіры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер трэба стварыць усе ўмовы для таго, каб кампаніі, арганізацыі, прадпрымальнікі вярталіся ў нармальны графік работы, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Паўтару, зрабіць гэта трэба прадумана і акуратна, уважліва адсочваючы сітуацыю".

Прэзідэнт Расіі запатрабаваў ад губернатараў не дзейнічаць па адзіным шаблоне ў барацьбе з каранавірусам. "Прадастаўляючы дадатковыя паўнамоцтвы кіраўнікам рэгіёнаў, зыходзіў з таго, што цяпер дзейнічаць па нейкім адзіным шаблоне не толькі неэфектыўна, але часам і шкодна", - заявіў Уладзімір Пуцін. Губернатараў ён заклікаў асабіста разабрацца ў праблемах прадпрыемстваў. "Зноў звяртаюся да кіраўнікоў рэгіёнаў: прашу ўнікаць у праблемы кожнага прадпрыемства, садзейнічаць забеспячэнню іх устойлівасці, захаванню занятасці, шукаць кропкавыя рашэнні", - сказаў ён.

На мінулым тыдні Уладзімір Пуцін прадоўжыў нерабочы рэжым у краіне па 30 красавіка ўключна, аднак, адзначыў ён тады, такі рэжым можа быць скарочаны ў выпадку станоўчага развіцця сітуацыі. У сённяшнім выступленні прэзідэнт РФ выказаў меркаванне, што бліжэйшыя два-тры тыдні будуць вызначальнымі ў барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19 у Расіі. "Мы ўважліва вывучаем вопыт усіх краін, якія таксама сутыкнуліся з каранавіруснай пагрозай, а ён сведчыць аб тым, што самымі складанымі, самымі цяжкімі з'яўляюцца першыя чатыры-пяць тыдняў з пачатку эпідэміі. Гэта значыць, што для развіцця нашай сітуацыі вызначальнымі будуць бліжэйшыя два-тры тыдні", - сказаў ён.

Звяртаючыся да расіян, Уладзімір Пуцін заявіў, што разумее іх стомленасць ад самаізаляцыі, але падкрэсліў, што іншага выбару цяпер няма. "Хацеў бы звярнуцца да ўсіх грамадзян Расіі, - сказаў ён у час нарады. - Разумею, што ўжо накапіліся стомленасць, сур'ёзны груз фінансавых, бытавых, іншых жыццёвых праблем. Парушаны ваш звычайны рытм жыцця. Для большасці пастаянна знаходзіцца ў чатырох сценах, што называецца, моташна і нудна. Але выбару цяпер няма". Прэзідэнт РФ упэўнены, што рэжым самаізаляцыі, гэта выпрабаванне трэба абавязкова вытрымаць. "Ад нашай дысцыпліны і адказнасці залежыць той пералом у барацьбе з інфекцыяй, якога мы абавязаны дасягнуць", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі