Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2021, 10:02

Пуцін заявіў аб гатоўнасці сустрэцца з Зяленскім у Маскве

23 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расійскі бок гатовы прыняць у Маскве Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў 22 красавіка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Уладзімір Зяленскі прапанаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну правесці перагаворы на Данбасе, каб абмеркаваць пытанні ўрэгулявання канфлікту ў гэтым рэгіёне.

"Што датычыцца прапановы ўкраінскага кіраўніцтва і Прэзідэнта Зяленскага, хацеў бы сказаць наступнае. Апошнім часам дзеючае кіраўніцтва Украіны зрабіла вельмі шмат крокаў, якія разбураюць расійска-ўкраінскія адносіны", - сказаў Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, гэта датычыцца шэрага праблем у двухбаковых адносінах, стаўлення ўкраінскага кіраўніцтва да Рускай праваслаўнай царквы і, па сутнасці, спробы яе разбурэння, стаўлення да рускай мовы і рускамоўных грамадзян Украіны, а таксама да расійскіх грамадзян, якія пражываюць ва Украіне. "Вельмі шмат было крокаў, накіраваных на разбурэнне нашых адносін. Аб чым мы, безумоўна, можам толькі шкадаваць, - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы. - Але калі Прэзідэнт Зяленскі хоча пачаць аднаўленне гэтых адносін, мы будзем гэта толькі вітаць".

"Узнікае пытанне: мы што хочам абмяркоўваць на гэтай сустрэчы? Калі размова ідзе аб абмеркаванні праблем Данбаса, то тады, у першую чаргу, кіраўніцтва Украіны павінна сустракацца з кіраўнікамі рэспублік - ЛНР і ДНР. А потым ужо абмяркоўваць гэтыя праблемы з прадстаўнікамі трэціх краін, якой у гэтым выпадку з'яўляецца Расія", - звярнуў увагу Уладзімір Пуцін.

Калі ж ёсць неабходнасць абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін, то, падкрэсліў расійскі лідар, у Маскве гатовы прыняць Прэзідэнта Украіны ў любы зручны для яго час.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка згадзіўся з такім падыходам расійскага калегі. "Калі яны хочуць з Данбасам размаўляць, можна і ў Данбасе - няхай сустракаюцца, правільна? Гэта ж іх справа", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мне здаецца, Уладзімір Уладзіміравіч, Зяленскаму пара ўжо навучыцца канкрэтна, дыпламатычна сябе паводзіць, акрамя ўсяго іншага. Гэта датычыцца Данбаса", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі