Уладзімір Пуцін. Фота з архіва brics-russia2024.ru
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін атрымаў даклад аб расійска-амерыканскіх перагаворах у Эр-Рыядзе і высока ацаніў іх вынікі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
"Мне далажылі, перагаворы я ацэньваю высока, вынік ёсць", - сказаў прэзідэнт Расіі, адказваючы на пытанні журналістаў у час наведвання завода па вытворчасці беспілотнікаў у Санкт-Пецярбургу.
Паводле слоў Пуціна, мэтай праведзеных перагавораў Масквы і Вашынгтона ў Эр-Рыядзе было аднаўленне расійска-амерыканскіх адносін, павышэнне даверу паміж краінамі.
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што без павышэння ўзроўню даверу паміж РФ і ЗША вырашыць многія пытанні, у тым ліку і ўкраінскі крызіс, немагчыма.
Паводле яго слоў, Расія і ЗША пачалі паляпшаць сумесную работу па розных напрамках, у тым ліку па Блізкім Усходзе. Між тым прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што першарадную ўвагу Расія ўдзяляе "сітуацыі з украінскім напрамкам".
Пуцін заявіў, што Еўропа і Украіна самі спынілі дыялог з Расіяй, Масква ж ніколі не адмаўлялася ад яго. "Расія ніколі не адмаўлялася ад перагаворнага працэсу з Украінай, ніколі. Гэта нашы партнёры па гэтых перагаворах адмовіліся, спынілі кантакт з Расіяй еўрапейцы, а ўкраінскі бок забараніў сам сабе весці перагаворы, выйшаў з перагаворнага працэсу ў Стамбуле, публічна аб гэтым заявіў", - сказаў расійскі лідар.
Уладзімір Пуцін таксама заявіў аб тым, што з задавальненнем сустрэнецца з амерыканскім калегам Дональдам Трампам і адчувае ўзаемнасць з яго боку, але гэта сустрэча павінна быць дасканала падрыхтавана па шэрагу важнейшых пытанняў, у тым ліку па пытанні ўкраінскага ўрэгулявання.
Расійскі лідар адзначыў, што істэрыка Кіева наконт адсутнасці за сталом перагавораў Расіі і ЗША недарэчы, паколькі ў Масквы і Вашынгтона ёсць двухбаковыя пытанні для абмеркавання. Пуцін растлумачыў, што, напрыклад, Расіі і ЗША трэба будзе вырашыць пытанне аб прадаўжэнні Дагавора аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (Дагавор аб СНУ), тэрмін якога мінае праз год. "Яны што, хочуць сядзець тут за сталом перагавораў і быць пасрэднікамі паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі? Напэўна, не. Навошта тут істэрыка? Істэрыка недарэчы", - заявіў ён.-0-