Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія сёння сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны, важна процістаяць распаўсюджванню расізму, неанацызму, русафобіі і іншых разбуральных ідэалогій. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у звароце да ўдзельнікаў ІІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, інфармуе ТАСС.
"Сёння, калі мы сутыкаемся з сур'ёзнымі выклікамі, калі, каб дагадзіць карыслівым палітычным інтарэсам, пераглядаюцца, фальсіфікуюцца вынікі самай бязлітаснай вайны 20-га стагоддзя, прыніжаецца роля Савецкага Саюза ў дасягненні Перамогі, важна быць з'яднанымі ў адстойванні праўды аб мінулай вайне", - падкрэсліў Пуцін.
Паводле яго слоў, трэба "процістаяць распаўсюджванню любых форм расізму, неанацызму, русафобіі, антысемітызму, іншых разбуральных ідэалогій".
"Гэта наш абавязак перад ветэранамі і будучымі пакаленнямі. Трывалы фундамент для пабудовы бяспечнага і справядлівага міру, раўнапраўных, партнёрскіх адносін паміж народамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пуцін таксама дадаў, што ў гэтым годзе Расія адзначае 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, свята, якое аб'ядноўвае мільёны людзей на планеце. "Яно дарагое ўсім, хто захоўвае свяшчэнную памяць аб бессмяротным подзвігу пакалення пераможцаў, аб сапраўдных героях, якія знішчылі нацызм, абаранілі сваю Айчыну і выратавалі народы Еўропы ад прыгнёту", - сказаў ён.-0-