Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2022, 15:57

Пуцін аб'явіў ваеннае становішча ў ЛНР, ДНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча ў чатырох рэгіёнах. Размова ідзе аб ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях, паведамляе ТАСС.

Ураду было даручана ў трохдзённы тэрмін прадставіць прапановы аб мерах, якія будуць прымяняцца на тэрыторыях, дзе ўведзена ваеннае становішча.

Кіраўнік РФ указам таксама ўвёў у прыгранічных з Украінай рэгіёнах Расіі сярэдні ўзровень рэагавання, а ў іншых рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай федэральных акруг - узровень павышанай гатоўнасці. Акрамя таго, узровень базавай гатоўнасці ўводзіцца ў астатніх суб'ектах Расійскай Федэрацыі.

Расійскі лідар на сённяшнім пасяджэнні Савета бяспекі РФ падкрэсліў, што Украіна адхіляе любыя прапановы аб перагаворах, прадаўжае весці абстрэлы і выкарыстоўваць тэрарыстычныя метады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі