8 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Усе краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў выступаюць за далейшае паглыбленне інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў 8 кастрычніка на саміце СНД у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што Садружнасць Незалежных Дзяржаў прадаўжае развівацца і ўсе лідары СНД выступаюць за далейшае паглыбленне інтэграцыі.
"Нашымі агульнымі намаганнямі паслядоўна ўмацоўваецца аўтарытэт СНД як рэгіянальнага інтэграцыйнага аб'яднання, - падкрэсліў расійскі лідар. - Удзельнікі Садружнасці дзейнічаюць выключна на прынцыпах узаемаразумення, раўнапраўя і добрасуседства, паспяхова вырашаюць ключавыя задачы па паляпшэнні дабрабыту і якасці жыцця нашых грамадзян".
Прэзідэнт Расіі канстатаваў, што краінам СНД удалося не толькі захаваць, але па некаторых напрамках і пашырыць напрацаваныя за многія гады пражывання ў складзе адзінай дзяржавы эканамічныя, сацыяльныя, культурныя і гуманітарныя сувязі.-0-