Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2022, 14:44

Пуцін: у выпадку прадаўжэння тэрактаў Кіева на тэрыторыі РФ адказы будуць жорсткімі

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выпадку прадаўжэння тэрактаў Кіева на расійскай тэрыторыі адказы Масквы будуць жорсткімі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі расійскага Савета бяспекі, паведамляе ТАСС.

Расійскі лідар праінфармаваў аб нанясенні 10 кастрычніка масіраванага ўдару па аб'ектах ваеннага кіравання, энергетыкі і сувязі на тэрыторыі Украіны. Удар быў нанесены высокадакладнай зброяй наземнага, марскога і паветранага базіравання.

"У выпадку прадаўжэння спроб правядзення на нашай тэрыторыі тэрактаў адказы з боку РФ будуць жорсткімі і па сваіх маштабах будуць адпавядаць узроўню пагроз, якія ствараюцца Расійскай Федэрацыі", - заявіў Пуцін.

Паводле яго слоў, украінскія ўлады паставілі сябе на адну дошку з міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі. "Пакідаць без адказу такія злачынствы проста немагчыма", - заявіў Пуцін.

У прыватнасці, кіраўнік расійскай дзяржавы абвінаваціў Кіеў у тэракце на Крымскім мосце. Пры гэтым ён адзначыў, што спецслужбы Украіны з'яўляліся і арганізатарамі, і выканаўцамі тэрарыстычнага акта. "Даныя крыміналістычнай і іншых экспертыз, а таксама аператыўнай інфармацыі сведчаць аб тым, што ўзрыў, учынены 8 кастрычніка, - гэта тэрарыстычны акт. Тэракт, накіраваны на разбурэнне грамадзянскай крытычна важнай інфраструктуры Расіі", - заявіў Пуцін.

Расійскі лідар паведаміў, што ўкраінскія спецслужбы таксама ажыццявілі тры тэракты ў адносінах да Курскай АЭС, размешчанай на тэрыторыі РФ. У прыватнасці, былі ўчынены падрывы ліній высокага класа напружання АЭС. Дзякуючы своечасовым мерам удалося прадухіліць сур'ёзны ўрон атамнай станцыі.

Пуцін таксама заявіў, што ракетна-артылерыйскія ўдары УСУ па атамнай станцыі ў Запарожскай вобласці з'яўляюцца атамным тэрарызмам.

Прэзідэнт РФ абвінаваціў Кіеў у спробе дыверсіі на ўчастку газаправода "Турэцкі паток". Паводле яго слоў, расійскі бок мае неабходныя доказы, у тым ліку і паказанні затрыманых выканаўцаў гэтых тэрактаў.

Пуцін таксама звярнуў увагу на нядаўна ўчыненыя дыверсіі на "Паўночных патоках". Ён адзначыў, што расійскім спецыялістам не даюць магчымасці ўдзельнічаць у расследаванні прычын інцыдэнту. "Але ўсім нам добра вядомы канечны бенефіцыяр гэтага злачынства", - рэзюмаваў Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі