Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 снежня 2021, 13:29

Пуцін у размове з Байдэнам назваў умову поўнага разрыву адносін з Захадам

31 снежня, Мінск, /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам указаў на магчымасць поўнага разрыву адносін паміж дзвюма краінамі ў выпадку ўвядзення абяцаных "беспрэцэдэнтных санкцый". Аб гэтым журналістам па выніках размовы прэзідэнтаў паведаміў памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў, паведамляе ТАСС.

Як адзначыў памочнік прэзідэнта РФ, Джо Байдэн згадаў у размове, што ў выпадку прадаўжэння эскалацыі ўздоўж украінскай граніцы заходнія краіны прымуць маштабныя санкцыі, у тым ліку ў эканамічнай і ваеннай сферах.

"Але наш прэзідэнт адразу ж адрэагаваў на гэта тым, што калі Захад усё ж такі вырашыць у тых ці іншых умовах увесці згаданыя беспрэцэдэнтныя санкцыі, то ўсё гэта можа прывесці да поўнага разрыву адносін паміж нашымі краінамі. І будзе нанесены сур'ёзны ўрон адносінам Расіі з Захадам наогул", - адзначыў дыпламат.

Як расказаў прадстаўнік Крамля, Уладзімір Пуцін таксама выказаў меркаванне, што ў далейшым такія крокі будуць расцэнены нашчадкамі як памылка. "А такіх памылак ужо нямала зроблена за апошнія 30 гадоў, і таму пажадана ў гэтай сітуацыі такіх памылак больш не рабіць", - рэзюмаваў Юрый Ушакоў.

Прэзідэнт ЗША не растлумачыў, якія менавіта дзеянні Расіі могуць прывесці да санкцый, паведаміў Ушакоў. "Не, канкрэтна гэта не абмяркоўвалася", - адказаў Юрый Ушакоў на пытанне, ці растлумачыў Джо Байдэн пра якую менавіта "эскалацыю" на расійска-ўкраінскай граніцы, якая можа выклікаць санкцыі, ідзе размова. "Ён згадаў пра так званыя маштабныя санкцыі, пра якія ўжо многія гавораць на Захадзе. Гэта тэма абмяркоўвалася і ў папярэдняй размове 7 снежня, і на гэта наш прэзідэнт даў выразны адказ, што гэта была б вельмі вялікая памылка, якая, зразумела, магла б прывесці да поўнага разрыву адносін", - дадаў прадстаўнік Крамля.

Прэзідэнт ЗША некалькі разоў падкрэсліваў недапушчальнасць пачатку ядзернай вайны. "Вельмі важна, што прэзідэнт Байдэн падкрэсліваў некалькі разоў у ходзе размовы, што ядзерную вайну нельга пачынаць, таксама яе нельга і выйграць. Амерыканцы з гэтага зыходзяць, разумеючы, што ЗША і Расіяй накоплены самыя вялікія ядзерныя патэнцыялы ў свеце", - сказаў Юрый Ушакоў.

Паводле яго слоў, Джо Байдэн таксама падкрэсліваў, што Расія і ЗША маглі б і павінны адыграць ключавую ролю ў намаганнях па забеспячэнні міру і бяспекі як у Еўропе, так і ў іншых месцах на зямным шары.

Джо Байдэн запэўніў Уладзіміра Пуціна, што Вашынгтон не мае намеру размяшчаць ва Украіне ўдарныя наступальныя ўзбраенні. "Уладзімір Пуцін заўважыў, што гэта адзін з ключавых момантаў, які якраз уключаны ў нашы дакументы, якія мы перадалі амерыканцам, па якіх хочам весці далей субстантыўныя перагаворы", - падкрэсліў памочнік прэзідэнта РФ.

Прэзідэнт ЗША ў цэлым пагадзіўся з пазіцыяй па гарантыях бяспекі, якую яму абазначыў прэзідэнт РФ, падкрэсліў Юрый Ушакоў.

Паводле яго слоў, кіраўнік расійскай дзяржавы ў тэлефоннай размове выклаў свайму калегу асноўныя прынцыпы, якія былі закладзены ў падрыхтаваныя дакументы аб гарантыях бяспекі. "Пуцін падкрэсліў, што для нас важны, вядома, перагаворы па гэтых згаданых трох трэках. Але галоўнае - нам патрэбны вынік, і мы будзем дабівацца выніку ў выглядзе забеспячэння гарантаванай бяспекі Расіі. Прэзідэнт ЗША ў прынцыпе з такім пунктам гледжання пагадзіўся і адрэагаваў лагічна і сур'ёзна", - паведаміў дыпламат.

Уладзімір Пуцін таксама абазначыў Джо Байдэну пазіцыю Расіі наконт размяшчэння наступальных узбраенняў каля яе граніц. "Наш прэзідэнт асабліва падкрэсліваў, што мы ў гэтай сітуацыі - даволі складанай - будзем паводзіць сябе так, як паводзілі б ЗША, калі б наступальныя ўзбраенні былі размешчаны каля амерыканскіх граніц", - растлумачыў Юрый Ушакоў.

Паводле ацэнкі памочніка прэзідэнта РФ, ЗША разумеюць заклапочанасці Расіі па пытанні гарантый бяспекі ў Еўропе. "Мне здаецца, што Байдэн дастаткова выразна сказаў, што ў Вашынгтоне разумеюць заклапочанасці Расіі, хоць у іх ёсць і свае заклапочанасці. Байдэн гатовы прадоўжыць дыялог з прэзідэнтам Пуціным, аб чым нашы лідары і дамовіліся. Дыялог будзе прадоўжаы, акрамя таго, прэзідэнты будуць падштурхоўваць перагаворы, якія будуць весці нашы адпаведныя міжведамасныя каманды ў Жэневе", - сказаў прадстаўнік Крамля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі