Фота kremlin.ru
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партнёры Расіі па БРІКС у цэлым пагадзіліся з ідэяй распрацоўкі інвестыцыйнай платформы аб'яднання, адзначыўшы, што яна мае добрыя перспектывы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на форуме ВТБ "Расія кліча!", інфармуе ТАСС.
"Лідарскія пазіцыі Расіі ў фінансавых тэхналогіях даюць магчымасць нам гібка выбудоўваць адносіны з замежнымі партнёрамі, пашыраць інтэграцыйныя праекты, атрымліваць выгаду ад спалучэння эканамічных патэнцыялаў нашых краін. У тым ліку маю на ўвазе работу над інвестыцыйнай платформай, якую мы вядзём цяпер з калегамі па БРІКС, пачынаем, ва ўсякім разе, гэту работу. У цэлым усе нашы калегі пагадзіліся з тым, што гэта цікавая, карысная для ўсіх работа і маючая добрыя перспектывы", - адзначыў расійскі лідар.
Уладзімір Пуцін растлумачыў, што інвестыцыйная платформа прызначана стаць сур'ёзным інструментам падтрымкі эканомік краін БРІКС, забяспечваць фінансавымі рэсурсамі. "Апераджальнае развіццё інфармацыйных тэхналогій, якое дэманструе Расія, нашы перадавыя рашэнні ў фінансавай сферы стануць важкім укладам у развіццё гэтай платформы, фактарам яе поспеху. Я не сумняваюся, што ён будзе дасягнуты, што неабходна для развіцця міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва, для нарошчвання ўзаемных капіталаўкладанняў і выбудоўвання новых вытворчых ланцужкоў", - рэзюмаваў ён.-0-