Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2022, 15:37

Пуцін: трагедыя ў Данбасе стала прычынай пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трагедыя, якая адбывалася ў Данбасе, вымусіла Расію пачаць спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне. Аб гэтым сёння заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас пасяджэння наглядальнага савета АНА "Расія - краіна магчымасцей", піша газета "Известия".

"Менавіта трагедыя, якая адбывалася ў Данбасе, у тым ліку ў Луганскай Народнай Рэспубліцы, проста вымусіла Расію пачаць гэту ваенную аперацыю, пра якую сёння ўсе добра ведаюць. Перш за ўсё мэтай гэтай аперацыі з'яўляецца дапамога людзям, дапамога нашым людзям, якія пражываюць у Данбасе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Расія зробіць усё магчымае, каб жыццё ў Луганскай і Данецкай народных рэспубліках нармалізавалася і змянілася да лепшага.

12 красавіка расійскі лідар заявіў, што спецаперацыя ва Украіне ідзе згодна з планам, а тэрміны яе завяршэння залежаць ад інтэнсіўнасці баявых дзеянняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі