Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Пуцін: тэарэтычная пагроза адключэння Расіі ад інтэрнэту існуе

У свеце 21.02.2019 | 09:06
У час сустрэчы. Фота ТАСС
У час сустрэчы. Фота ТАСС

21 лютага, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Пагроза адключэння Расіі ад сусветнай сеткі Інтэрнэт тэарэтычна існуе, трэба быць гатовымі да такога развіцця падзей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 20 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх інфармагенцтваў і друкаваных СМІ.

"Я думаю, што яны сто разоў падумаюць, перш чым гэта зрабіць (адключыць Расію ад Сусветнай сеткі), але тэарэтычна гэта магчыма, таму мы павінны ствараць такія сегменты, якія ні ад каго не залежаць", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

"Я ж не магу за нашых партнёраў гаварыць, што ў іх у думках, я думаю, што гэта ім самім нанясе каласальны ўрон", - адзначыў ён. Урон будзе як эканамічны, так і палітычны, а таксама пацерпяць інтарэсы спецслужбаў, лічыць Пуцін. "Яны ж там сядзяць, гэта іх вынаходства, і ўсё слухаюць, бачаць і чытаюць, што вы гаворыце, і назапашваюць гэту інфармацыю, а так не будуць", - сказаў расійскі лідар.

Дзярждума 12 лютага прыняла ў першым чытанні законапраект аб устойлівай рабоце Рунэту. Аўтары ініцыятывы, у прыватнасці, прапанавалі скараціць аб'ём даных, якімі абменьваюцца расійскія карыстальнікі і якія перадаюцца за мяжу. Прапануецца таксама абавязаць аператараў устанаўліваць на сетках сувязі тэхнічныя сродкі, якія вызначалі б крыніцу перадаваемага трафіка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.