Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2022, 19:15

Пуцін: супраць Расіі развязана маштабная вайна ў кіберпрасторы

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што супраць краіны развязана маштабная вайна ў кіберпрасторы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі РФ, паведамляе ТАСС.

Расійскі лідар адзначыў, што колькасць кібератак на інфармацыйную інфраструктуру за апошнія некалькі гадоў вырасла ў разы. Акрамя таго, пасля пачатку спецаперацыі РФ 24 лютага выклікі ў гэтай сферы сталі яшчэ больш сур'ёзнымі і небяспечнымі.

Уладзімір Пуцін перакананы, што кібератакі, якія ідуць з розных дзяржаў, дакладна каардынуюцца. Ён таксама нагадаў, што некаторыя краіны пачалі ўжо ўводзіць у склад сваіх армій кібервойскі. Прэзідэнт Расіі заявіў, што кіберагрэсія, таксама як і "санкцыйны наскок", супраць Расіі правалілася. Краіна загадзя была гатова да такіх атак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі