4 ліпеня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Стамбульскія дамоўленасці застаюцца на стале і могуць быць пакладзены ў аснову прадаўжэння мірных перагавораў па Украіне. Аб гэтым на сустрэчы ў Астане ў фармаце "ШАС плюс" заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Пуцін выказаў удзячнасць за шчырыя і канкрэтныя прапановы краін ШАС па мірным урэгуляванні ўкраінскага крызісу, "які ўзнік у выніку абсалютна бесцырымоннай і авантурнай палітыкі ЗША і іх сатэлітаў".
"Расія ніколі не адмаўлялася і цяпер гатова да прадаўжэння мірных перагавораў. Адмовілася ад перагавораў менавіта Украіна", - падкрэсліў расійскі лідар.
Паводле яго слоў, гэта было зроблена публічна па прамым указанні з Лондана, а значыць, і з Вашынгтона. "Пра што ўкраінскія афіцыйныя асобы гавораць адкрыта", - заўважыў Уладзімір Пуцін.
Ён нагадаў, што раней былі выпрацаваны Стамбульскія мірныя дамоўленасці, нікуды не дзеліся і былі парафіраваны кіраўніком украінскай перагаворнай дэлегацыі. "А значыць, мяркуючы па ўсім, цалкам задавольвалі Украіну. Гэтыя Стамбульскія дамоўленасці застаюцца на стале і могуць быць пакладзены ў аснову прадаўжэння гэтых перагавораў", - заявіў Прэзідэнт Расіі.-0-