Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2022, 16:48

Пуцін: санкцыйная палітыка Захаду ў адносінах да Расіі правалілася

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыйная палітыка эканамічнага бліцкрыгу Захаду ў адносінах да Расіі правалілася. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

Расійскі лідар адзначыў, што сітуацыя ў эканоміцы Расіі стабілізуецца, курс рубля вяртаецца да ўзроўняў пачатку лютага, а таварныя запасы ў гандлёвых сетках і ўзровень попыту аднаўляюцца.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што асноўным негатыўным фактарам для эканомікі краіны апошнім часам стаў чарговы санкцыйны націск краін Захаду. "Разлік быў на тое, каб хутка расхістаць фінансава-эканамічную сітуацыю ў нашай краіне, справакаваць паніку на рынках, калапс банкаўскай сістэмы, маштабны дэфіцыт тавараў у магазінах", - сказаў прэзідэнт РФ.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што гэта палітыка ў адносінах да краіны правалілася. "Стратэгія эканамічнага бліцкрыгу не атрымалася", - падкрэсліў прэзідэнт. Больш таго, на думку Уладзіміра Пуціна, санкцыі не прайшлі дарма і для саміх ініцыятараў. "Маю на ўвазе рост інфляцыі і беспрацоўя, пагаршэнне эканамічнай дынамікі ў ЗША і краінах Еўропы, зніжэнне ўзроўню жыцця еўрапейцаў, дэвальвацыю іх зберажэнняў", - канстатаваў прэзідэнт Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі