Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2023, 19:11

Пуцін: РФ з павагай ставіцца да ініцыятыў Кітая па мірным урэгуляванні крызісу ва Украіне

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія з павагай ставіцца да ініцыятыў Кітая па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, паведамляе ТАСС.

Пуцін адзначыў, што расійскі бок уважліва азнаёміўся з прапановамі Кітая па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Пры гэтым расійскі лідар падкрэсліў, што Расія заўсёды адкрыта для перагаворнага працэсу.

"Ведаем, што вы зыходзіце з прынцыпаў справядлівасці і захавання асноватворных палажэнняў міжнароднага права, непадзельнай бяспекі для ўсіх краін", - сказаў прэзідэнт РФ, звяртаючыся да лідара КНР.

На думку Пуціна, Кітай займае "справядлівую, узважаную пазіцыю па большасці актуальных міжнародных праблем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі