Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2022, 19:13

Пуцін растлумачыў Шольцу рашэнне аб пераходзе на аплату газу расійскімі рублямі

30 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў сёння тэлефонныя перагаворы з канцлерам Германіі Олафам Шольцам і прэм'ер-міністрам Італіі Марыа Драгі, у час якіх растлумачыў рашэнне аб пераходзе на аплату газу расійскімі рублямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

"Уладзімір Пуцін інфармаваў федэральнага канцлера па сутнасці рашэння аб пераходзе да аплаты газу, які пастаўляецца, у прыватнасці, у ФРГ, расійскімі рублямі, - адзначылі ў Крамлі. - Змяненне парадку разлікаў уводзіцца з-за таго, што ў парушэнне норм міжнароднага права валютныя рэзервы Банка Расіі былі замарожаны краінамі - членамі ЕС. Адзначана, што прынятае рашэнне не павінна прывесці да пагаршэння кантрактных умоў для еўрапейскіх кампаній - імпарцёраў расійскага газу. Дамоўлена, што наконт гэтага дадаткова перагавораць эксперты дзвюх краін".

Уладзімір Пуцін і Олаф Шольц абмяняліся меркаваннямі ў сувязі з праведзеным напярэдадні ў Стамбуле чарговым раўндам перагавораў расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў. "Разгледжаны таксама пытанні забеспячэння бяспечнай эвакуацыі мірных жыхароў з раёнаў баявых сутыкненняў, перш за ўсё з Марыупаля", - дадалі ў прэс-службе.

"Па просьбе Марыа Драгі Уладзімір Пуцін інфармаваў аб перагаворах расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў, чарговы раўнд якіх прайшоў напярэдадні ў Стамбуле. Дадзены таксама растлумачэнні ў сувязі з рашэннем аб пераходзе на рублі ў разліках за пастаўкі прыроднага газу ў шэраг краін, уключаючы Італію", - паведамілі ў Крамлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі