Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2024, 15:28

Пуцін: расійскія ваенныя змаглі дабіцца пералому на самых складаных участках фронту

Фота ТАСС
Фота ТАСС
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў, што расійскія ваенныя змаглі "дабіцца пералому на самых складаных участках фронту". Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Заява прагучала ў час цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод воінскім часцям расійскіх Паветрана-касмічных сіл (ПКС). Прэзідэнт Расіі ўказаў, што дасягнуць такога выніку ўдалося дзякуючы гераізму і бездакорнай падрыхтоўцы байцоў ПКС.

У ноч на 17 лютага новы галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі аб’явіў аб пачатку вываду ўкраінскіх войскаў з населенага пункта Аўдзееўка і пераходзе да абароны "на больш выгадных рубяжах". Кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу далажыў Пуціну аб пераходзе Аўдзееўкі пад кантроль расійскіх ваенных. Шайгу таксама адзначаў, што Генштаб правёў аперацыю пры мінімальных стратах. Прэзідэнт РФ назваў сітуацыю поспехам, які трэба развіваць.

Ірландскі бізнесмен Чэй Боўз, якога цытуюць ІнаСМІ, указаў, што нават заходнія СМІ ўжо не могуць скрыць рэальнасць "маштабнага паражэння Украіны ў Аўдзееўцы".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі