Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2024, 13:14

Пуцін: Расія стала першай эканомікай Еўропы, нягледзячы на націск з усіх бакоў

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская Федэрацыя стала першай эканомікай Еўропы і пятай - свету па парытэце пакупной здольнасці, нягледзячы на санкцыі і тое, што яе "з усіх бакоў душаць, націскаюць", заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін на сустрэчы з далёкаўсходнімі прадпрымальнікамі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, па парытэце пакупной здольнасці Расія апярэдзіла Германію і заняла пятае месца ў свеце - пасля Кітая, ЗША, Індыі і Японіі. "У Еўропе - нумар адзін", - сказаў прэзідэнт РФ.

"На душу насельніцтва нам яшчэ трэба старацца. Таму тут ёсць над чым працаваць", - сказаў ён.

Пуцін адзначыў, што ў расійскім урадзе ведаюць сваю справу і працуюць якасна. Пры гэтым ён указаў, што бываюць і пралікі, нагадаўшы пра сітуацыю з цэнамі на яйкі.

Расійскі лідар таксама сказаў, што рост ВУП краіны за 2023 год можа перавысіць 4 працэнты (ранейшая ацэнка складала 3,5 працэнта). Пры гэтым зніжэнне паказчыка на фоне санкцый за 2022 год было меншым за прагноз: 1,2 працэнта замест 2,1 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі