Роберт Фіца і Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа РІА Навіны
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія ніколі не пярэчыла супраць членства Украіны ў Еўрапейскім саюзе, але НАТА - гэта іншае пытанне. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца, паведамляе ТАСС.
Ён падкрэсліў, што Масква лічыць пагрозай сваёй бяспецы магчымае членства Украіны ў НАТА, але гэта не датычыцца Еўрасаюза.
Прэзідэнт РФ адзначыў, што пазіцыя Масквы па гэтым пытанні застаецца нязменнай. Членства Украіны ў Паўночнаатлантычным альянсе пагражала б бяспецы Расіі ў доўгатэрміновай перспектыве.
"Што датычыцца членства Украіны ў ЕС - мы ніколі супраць гэтага не пярэчылі. Што датычыцца НАТА - гэта іншае пытанне, тут размова ідзе аб забеспячэнні бяспекі РФ, прычым не толькі сёння", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар таксама паведаміў, што абмяркоўваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на Алясцы магчымыя варыянты забеспячэння бяспекі Украіны і лічыць магчымым кансэнсус па гэтым пытанні. Пуцін таксама дадаў, што Украіна павінна самастойна вырашаць, як забяспечваць сваю бяспеку.-0-