Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2024, 16:08

Пуцін: Расія не змагаецца з доларам, а шукае альтэрнатывы

 

Уладзімір Пуцін. Фота photo-summit.brics-russia2024.ru
Уладзімір Пуцін. Фота photo-summit.brics-russia2024.ru
23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін на пасяджэнні саміту БРІКС у пашыраным складзе заявіў аб пошуку альтэрнатыў долару ЗША, падкрэсліўшы, што гэта не барацьба з названай валютай. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Адначасова з гэтым Пуцін звярнуў увагу на выкарыстанне долара ЗША ў якасці зброі для дасягнення палітычных мэт. Ён назваў гэта вялікай памылкай.

"На самай справе, думаю, што гэта вялікая памылка тых, хто гэта робіць, таму што выкарыстанне долара, а ён з'яўляецца да гэтага часу важнейшым інструментам у сусветных фінансах, як сродку дасягнення палітычных мэт падрывае давер да такой валюты і зніжае яе магчымасці", - сказаў расійскі лідар.

"Але не мы ж гэта робім, гэта робяць іншыя людзі. Мы не адмаўляемся, не змагаемся з доларам, але, калі нам не даюць з ім працаваць, што ж рабіць? Мы тады вымушаны шукаць іншыя альтэрнатывы, што і адбываецца", - падкрэсліў Пуцін.

Акрамя таго, Пуцін звярнуў увагу ўдзельнікаў БРІКС на небяспеку чужых эканамічных платформ і папярэдзіў, што зацягванне са стварэннем новай эканамічнай сістэмы тоіць у сабе ўзрушэнні, падобныя да тых, што адбываюцца на Блізкім Усходзе.

"Імкнучыся да супрацоўніцтва, мы ўсё ж такі павінны разумець, што чым даўжэй мы будзем жыць і працаваць па чужых правілах і на чужых платформах, тым даўжэйшым будзе гэты пераход да новай і больш справядлівай эканамічнай і фінансавай сістэмы. І гэта можа суправаджацца вялікімі ўзрушэннямі, у тым ліку і тымі, якія мы назіраем, у прыватнасці, на Блізкім Усходзе", - сказаў прэзідэнт РФ.

Прамова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на пашыраным пасяджэнні саміту БРІКС у Казані заняла каля 15 мінут, пасля чаго расійскі лідар перадаў слова па кругу іншым кіраўнікам дэлегацый. Пуцін спыніўся на тэме фарміравання шматпалярнай мадэлі, расказаў аб крызісных рызыках для сусветнай эканомікі, у тым ліку з-за санкцый, і агучыў ініцыятывы РФ у рамках БРІКС, уключаючы фарміраванне збожжавай біржы, новай інвестыцыйнай платформы, альянсу ў галіне штучнага інтэлекту.

Перад пасяджэннем у пашыраным складзе, якое ідзе ў адкрытым для СМІ рэжыме, лідары сустрэліся ў вузкім складзе. Пры гэтым узаемадзеянне кіраўнікоў краін БРІКС і іншых гасцей саміту пачалося яшчэ напярэдадні з серыі двухбаковых сустрэч і нефармальнага абеду. Сёння вечарам у Казані адбудзецца ўрачысты прыём ад імя прэзідэнта Расіі ў гонар кіраўнікоў дэлегацый, а 24 кастрычніка саміт прадоўжыцца ў фармаце "аўтрыч" / "БРІКС плюс". Акрамя таго, 24 кастрычніка па выніках саміту прэзідэнт РФ дасць прэс-канферэнцыю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі