Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія не будзе ўцягвацца ў новую гонку ўзбраенняў, але будзе падтрымліваць свае ядзерныя сілы на неабходным узроўні. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.
"Падкрэслю, мы не збіраемся ўцягвацца ў новую гонку ўзбраенняў, аднак будзем падтрымліваць ядзерныя сілы на ўзроўні неабходнай дастатковасці", - заявіў расійскі лідар у час трэніроўкі стратэгічных сіл стрымлівання.
Пуцін адзначыў, што Масква пацвярджае сваю прынцыповую пазіцыю аб тым, што выкарыстанне ядзернай зброі з'яўляецца крайняй і выключнай мерай забеспячэння бяспекі дзяржавы.
Расійскі лідар падкрэсліў, што ядзерная трыяда застаецца гарантам суверэнітэту Расіі з улікам росту знешніх пагроз. Паводле яго слоў, расійскія ядзерныя сілы аснашчаны сучаснымі ўзорамі ўзбраення на ўзроўні 94 працэнтаў.
"Мы добра разумеем, што менавіта ядзерная трыяда прадаўжае заставацца надзейным гарантам суверэнітэту і бяспекі нашай краіны, дазваляе вырашаць задачы стратэгічнага стрымлівання, а таксама падтрымліваць ядзерны парытэт і баланс сіл у свеце як аб'ектыўныя фактары глабальнай стабільнасці", - заявіў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі 29 кастрычніка прыняў удзел у трэніроўцы сіл ядзернага стрымлівання. Пуцін назіраў за ходам вучэнняў па відэасувязі з сітуацыйнага цэнтра Крамля.-0-