Скрыншот відэа ТАСС
8 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расія настроена на ўсямернае ўмацаванне супрацоўніцтва ў СНД. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 8 кастрычніка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД у Маскве ў вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Узаемадзеянне ў рамках СНД з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Для нас краіны Садружнасці - самыя блізкія суседзі, сябры, стратэгічныя партнёры. І мы, зразумела, настроены на ўсямярнае ўмацаванне нашага супрацоўніцтва". Менавіта на гэта, паводле яго слоў, нацэлена канцэпцыя расійскага старшынства ў СНД у 2024 годзе і план адпаведных мерапрыемстваў.
Кіраўнік дзяржавы назваў будучы парадак дня мерапрыемства вельмі насычаным. Вялікую ўвагу плануецца ўдзяліць эканамічнай тэматыцы і перспектывам далейшага пашырэння гандлёва-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння ў СНД. "Упэўнены, што ў нас ёсць усе магчымасці для запуску новых буйных узаемавыгадных праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фінансах, інфраструктуры", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Удзельнікі саміту таксама маюць намер абмяняцца думкамі па шырокім спектры іншых актуальных тэм Садружнасці ад забеспячэння агульнай бяспекі да супрацоўніцтва ў сферы культуры, гуманітарнай сферы, адзначыў расійскі лідар. "Абмяркуем канкрэтныя крокі, накіраваныя на пашырэнне партнёрства ва ўсіх гэтых галінах, і, вядома, пагаворым аб тым, што яшчэ варта зрабіць для павышэння эфектыўнасці Садружнасці і яе структур", - рэзюмаваў Прэзідэнт Расіі.-0-