ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 чэрвеня 2022, 09:54

Пуцін прыняў указ аб выплаце валютнага дзярждоўгу РФ у расійскіх рублях

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія некаторы перыяд будзе пагашаць свой валютны дзяржаўны доўг у расійскіх рублях. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін, паведамляюць "Известия".

Згодна з дакументам, Расійская Федэрацыя будзе выконваць абавязацельствы па еўрааблігацыях у сваёй нацыянальнай валюце. Для гэтага будуць адкрывацца рахункі тыпу "І" на імя замежных дэпазітарыяў. Бенефіцыярамі па гэтых рахунках з'яўляюцца ўладальнікі расійскіх еўрабондаў.

Указам прадугледжана, што індэксацыя паступаючых на гэтыя рахункі грошай будзе ажыццяўляцца згодна з курсам замежнай валюты на расійскім валютным рынку.

Раней Злучаныя Штаты заявілі, што не стануць прадаўжаць ліцэнзію, якая давала магчымасць Расійскай Федэрацыі ажыццяўляць выплаты для пагашэння сваіх знешніх пазык. Пасля гэтага Масква заявіла, што гатова абслугоўваць свой дзярждоўг, але толькі ў расійскіх рублях з магчымасцю далейшай канверсацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі